«Славянскі базар» сёлета заробіць каля Br5 млрд.

10 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Каля Br5 млрд. плануецца зарабіць сёлета за кошт камерцыйных праектаў XVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі дырэктар фестывалю Радзівон Бас, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА. Як чакаецца, у гэтым годзе заробленыя фестывалем грошы складуць 60% ад агульнага аб'ёму сродкаў, затрачаных на яго фінансаванне, адзначыў ён. Па словах Радзівона Баса, сума сродкаў, самастойна заробленых фестывалем, з кожным годам павялічваецца. У мінулым годзе яна склала каля Br3 млрд., нагадаў Радзівон Бас, дадаўшы, што камерцыйны складнік будзе расці і надалей.-0-