«Славянскі базар у Віцебску-2014» пройдзе з 10 па 14 ліпеня

«Славянский базар в Витебске-2014» пройдет с 10 по 14 июля
Пра гэта паведаміў «ВВ» генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» Аляксандр Сідарэнка, які прыняў удзел у пасяджэнні рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў. Начнецца ж свята 8 ліпеня з сольных канцэртаў зорак эстрады і працягнецца яшчэ два дні пасля афіцыйнага закрыцця. За гэты час пройдзе больш за 100 мерапрыемстваў.

Адным з галоўных у фестывальнай праграме стане канцэрт у рамках Дня дружбы 13 ліпеня. Ён будзе прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і надыходзячаму 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Да 100-годдзя нашага земляка вядомага беларускага кампазітара Марка Фрадкіна запланавана юбілейная праграма «Вярнуўся я на радзіму» з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага аркестра сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Адбудуцца традыцыйныя канцэрты адкрыцця і закрыцця, песенныя конкурсы, якім будзе нададзена больш увагі. Асобная праграма распрацавана для моладзі, у прыватнасці, у яе ўвайшлі фестывалі «Агонь танца-2014», моладзевых субкультур, парад «БелаРусь у Сэрцы Маім!», патрыятычная акцыя «Дзякуй за жыццё!», праграма «Музычная бітва дыджэяў».

Папярэднюю згоду выступіць з сольнымі канцэртамі ў Віцебску далі Філіп Кіркораў, Стас Міхайлаў, Барыс Маісееў, Міхаіл Шуфуцінскі, арт-група

«Хор Турецкага», Надзея Кадышава і ансамбль «Залатое кальцо», гурт «Любэ».

«

Славянскі базар» закліканы стаць адной з самых яркіх культурных падзей Года гасціннасці.

Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці"