«Славянскі базар у Віцебску» прадставіў новую праграму
Так зоркі сышліся
Сёлета галоўнае музычнае ўпрыгожванне ліпеня — Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» — працягне прыцягваць да сябе таленты і прыхільнікаў з усіх куткоў планеты. Форум пройдзе з 16 па 20 ліпеня. Арганізатары свята прынялі мудрае рашэнне не адмяняць фест, а правесці яго ў новым фармаце. Так, напрыклад, упершыню ўсе мерапрыемствы форуму пройдуць не ў глядзельнай зале, а на вулічных пляцоўках. Яшчэ адна навіна: юныя выканаўцы — удзельнікі дзіцячага «базарчыка» — праспяваюць два разы на дзень, а другое аддзяленне дарослага конкурсу сумясцяць з цырымоніяй закрыцця.
Пачнем з галоўнага. Закрытых пляцовак — драмтэатра імя Якуба Коласа, канцэртнай залы «Віцебск», тэатра «Лялька», абласной філармоніі і многіх іншых — упершыню не будзе. Усе актыўнасці перанеслі на вуліцы. Новая сучасная сцэна са святлодыёднымі экранамі і моднымі сцэнаграфічнымі канструкцыямі з'явіцца ля КЗ «Віцебск». Тут пройдуць выступленні ўдзельнікаў дзіцячага конкурсу. Пляцоўкі на плошчы Перамогі, у «філарманічным дворыку» і ля тэатра «Лялька» таксама не застануцца без справы: там гасцей будуць забаўляць артысты фесту «На сямі вятрах» і маладыя выканаўцы. З'явіцца ў фестывальнага Віцебска і новая лакацыя — парк Мазурына, дзе сярод іншых актыўнасцей значыцца фестываль фарбаў Холі. Міністр культуры Юрый Бондар упэўнены:
— Сёлета «Славянскі базар у Віцебску» стане, без перабольшання, самым буйным open air фестывалем Еўропы. Таму што ён не абмежаваны тэрыторыяй нейкага аднаго месца ці раёна. Гэта тэрыторыя цэлага горада!
На сцэне Летняга амфітэатра — галоўнага музычнага сімвала «Славянскага базару» — запланавана 7 самых маштабных мерапрыемстваў. Гэта конкурс маладых выканаўцаў, цырымоніі адкрыцця і закрыцця фестывалю, традыцыйны канцэрт «Саюзная дзяржава запрашае...», а таксама папулярныя музычныя праекты «Залаты хіт», «Шансон ТВ: усе зоркі» і «Рок на ўсе часы». У апошнім канцэрце сярод іншых чакаем на сцэне гурты «Чыж & Ко», «Ваплі Відаплясава», Аляксандр Іваноў і яго праект«Ро́нды», а таксама Вадзіма Самойлава з «Агаты Крысці». А вось заяўленыя раней сольныя выступленні дырэкцыі давялося адмяніць. Пры гэтым большасць любімых артыстаў з Расіі, Украіны і іншых краін выступяць у зборных канцэртах.
Прыедуць у Віцебск і маладыя выканаўцы: дарослы і дзіцячы вакальныя конкурсы засталіся ў фестывальнай праграме. У дзіцячым «базарчыку» возьме ўдзел 21 выканаўца з 21 краіны, адпаведна. У дарослым — 18 артыстаў. Што тычыцца лагістыкі і магчымасці трапіць на тэрыторыю Беларусі, то дырэкцыя фестывалю ўжо месяц шчыльна працуе над гэтым пытаннем, распавядае дырэктар форуму Глеб Лапіцкі:
— Плюс у тым, што мы як арганізатары фестывалю не адны. «Славянскі базар у Віцебску» — мерапрыемства дзяржаўнага ўзроўню, мы супрацоўнічаем з усімі структурамі: МЗС, Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам культуры. Натуральна, мы таксама рэагуем на падзеі, якія адбываюцца за межамі Беларусі і адсочваем эпідэміялагічную сітуацыю ва ўсім свеце. Вядома, не ўсюды магчыма звычайнае перасячэнне межаў. У некаторых выпадках неабходныя эксклюзіўныя дамовы з іншымі дзяржавамі. Усе гэтыя пытанні зараз прапрацоўваюцца з ведамствамі тых краін, адкуль да нас прыедуць госці.
Міністр культуры Юрый Бондар лічыць, што было б несумленна маладых артыстаў, якія выйгралі ў сябе на радзіме права прадстаўляць краіну на конкурсе маладых выканаўцаў у Віцебску, пазбавіць магчымасці прыехаць і выступіць на сцэне Летняга амфітэатра:
— Менавіта таму конкурсы — дзіцячы і дарослы — абавязкова адбудуцца. Таксама мы не можам падвесці гледачоў, падмануць іх чаканні. За ўвесь час, пакуль вырашаліся арганізацыйныя пытанні, было здадзена не больш за 70 білетаў. Гэта сведчыць пра тое, што людзі чакаюць «Славянскага базару» і любімых выканаўцаў.
Журы дзіцячага конкурсу ўзначаліць яшчэ адзін улюбёнец прыгожай паловы чалавецтва — Аляксандр Саладуха. Дарэчы, у гэтым сезоне міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2020» пройдзе ў незвычайным фармаце, звяртае ўвагу дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі:
— Калі раней паўфіналы мы раскідалі па розных каляндарных днях, то ў гэтым годзе абедзве часткі конкурсу пройдуць у адзін дзень, 18 ліпеня. У 14.00 на пляцоўцы перад КЗ «Віцебск» юныя артысты выканаюць песню на роднай мове і абавязкова кампазітара сваёй краіны. А ўжо ў 18.00 вернуцца на гэту ж пляцоўку з песняй на выбар. Вядучымі канцэрта стануць выхаванка прадзюсарскага цэнтра «Спамаш» Ксенія Галецкая, уладальніца Гран-пры мінулага года, і шоўмен Іван Вабішчэвіч.
— Нельга заставацца ўбаку ад таго, у які час мы зараз жывем. Няма нічога важнейшага за жыццё. Калі я звярнуўся да артыстаў, ніхто не адмовіўся прыехаць, усе анансаваныя раней фігуры прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця. А наш музычны аповяд — пра жыццё, якое павінна працягвацца і перамагчы. І ўсё гэта — мовай лепшых песень і выканаўцаў, якія 16 ліпеня збяруцца на сцэне Летняга амфітэатра. Плюс лепшае афармленне, відэакантэнт і знаходкі, якія ёсць упастановачнай групы.
Рэжысёр цырымоніі закрыцця фестывалю Марына Раманоўская, у сваю чаргу, працягнула:
— Шмат што будзе ўпершыню. Нават я, напрыклад, упершыню буду датычная да конкурсу маладых выканаўцаў. Самае важнае новаўвядзенне — гэта тое, што цырымонію закрыцця мы аб'ядналі з другім днём конкурсу маладых выканаўцаў «Славянскі хіт». Зроблена гэта з улікам таго, што ў наступным годзе «Славянскаму базару» споўніцца 30 гадоў. І мы хочам разам з гледачамі ўспомніць яго асноўныя вехі, песні, імёны, шчаслівыя хвіліны... Таксама ўпершыню на сцэне на цырымоніі закрыцця фестывалю сыграе Прэзідэнцкі аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова. Ну і вядома, выступяць любімыя і доўгачаканыя артысты: Томас Андэрс, Алег Газманаў, Лаліта, Саша Нэма, Ціна Кароль, Аляксандр Саладуха, Вахтанг Кікабідзэ, Варвара ў дуэце з новым маладым выканаўцам. Усё гэта арганічна падвядзе ўсіх нас — тых, хто любіць «Славянскі базар», — да важнай юбілейнай даты.
Сёлета галоўнае музычнае ўпрыгожванне ліпеня — Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» — працягне прыцягваць да сябе таленты і прыхільнікаў з усіх куткоў планеты. Форум пройдзе з 16 па 20 ліпеня. Арганізатары свята прынялі мудрае рашэнне не адмяняць фест, а правесці яго ў новым фармаце. Так, напрыклад, упершыню ўсе мерапрыемствы форуму пройдуць не ў глядзельнай зале, а на вулічных пляцоўках. Яшчэ адна навіна: юныя выканаўцы — удзельнікі дзіцячага «базарчыка» — праспяваюць два разы на дзень, а другое аддзяленне дарослага конкурсу сумясцяць з цырымоніяй закрыцця.
Свята выходзіць на вуліцы
Пачнем з галоўнага. Закрытых пляцовак — драмтэатра імя Якуба Коласа, канцэртнай залы «Віцебск», тэатра «Лялька», абласной філармоніі і многіх іншых — упершыню не будзе. Усе актыўнасці перанеслі на вуліцы. Новая сучасная сцэна са святлодыёднымі экранамі і моднымі сцэнаграфічнымі канструкцыямі з'явіцца ля КЗ «Віцебск». Тут пройдуць выступленні ўдзельнікаў дзіцячага конкурсу. Пляцоўкі на плошчы Перамогі, у «філарманічным дворыку» і ля тэатра «Лялька» таксама не застануцца без справы: там гасцей будуць забаўляць артысты фесту «На сямі вятрах» і маладыя выканаўцы. З'явіцца ў фестывальнага Віцебска і новая лакацыя — парк Мазурына, дзе сярод іншых актыўнасцей значыцца фестываль фарбаў Холі. Міністр культуры Юрый Бондар упэўнены:
— Сёлета «Славянскі базар у Віцебску» стане, без перабольшання, самым буйным open air фестывалем Еўропы. Таму што ён не абмежаваны тэрыторыяй нейкага аднаго месца ці раёна. Гэта тэрыторыя цэлага горада!
На сцэне Летняга амфітэатра — галоўнага музычнага сімвала «Славянскага базару» — запланавана 7 самых маштабных мерапрыемстваў. Гэта конкурс маладых выканаўцаў, цырымоніі адкрыцця і закрыцця фестывалю, традыцыйны канцэрт «Саюзная дзяржава запрашае...», а таксама папулярныя музычныя праекты «Залаты хіт», «Шансон ТВ: усе зоркі» і «Рок на ўсе часы». У апошнім канцэрце сярод іншых чакаем на сцэне гурты «Чыж & Ко», «Ваплі Відаплясава», Аляксандр Іваноў і яго праект«Ро́нды», а таксама Вадзіма Самойлава з «Агаты Крысці». А вось заяўленыя раней сольныя выступленні дырэкцыі давялося адмяніць. Пры гэтым большасць любімых артыстаў з Расіі, Украіны і іншых краін выступяць у зборных канцэртах.
Фестываль без межаў
Прыедуць у Віцебск і маладыя выканаўцы: дарослы і дзіцячы вакальныя конкурсы засталіся ў фестывальнай праграме. У дзіцячым «базарчыку» возьме ўдзел 21 выканаўца з 21 краіны, адпаведна. У дарослым — 18 артыстаў. Што тычыцца лагістыкі і магчымасці трапіць на тэрыторыю Беларусі, то дырэкцыя фестывалю ўжо месяц шчыльна працуе над гэтым пытаннем, распавядае дырэктар форуму Глеб Лапіцкі:
— Плюс у тым, што мы як арганізатары фестывалю не адны. «Славянскі базар у Віцебску» — мерапрыемства дзяржаўнага ўзроўню, мы супрацоўнічаем з усімі структурамі: МЗС, Міністэрствам аховы здароўя, Міністэрствам культуры. Натуральна, мы таксама рэагуем на падзеі, якія адбываюцца за межамі Беларусі і адсочваем эпідэміялагічную сітуацыю ва ўсім свеце. Вядома, не ўсюды магчыма звычайнае перасячэнне межаў. У некаторых выпадках неабходныя эксклюзіўныя дамовы з іншымі дзяржавамі. Усе гэтыя пытанні зараз прапрацоўваюцца з ведамствамі тых краін, адкуль да нас прыедуць госці.
Міністр культуры Юрый Бондар лічыць, што было б несумленна маладых артыстаў, якія выйгралі ў сябе на радзіме права прадстаўляць краіну на конкурсе маладых выканаўцаў у Віцебску, пазбавіць магчымасці прыехаць і выступіць на сцэне Летняга амфітэатра:
— Менавіта таму конкурсы — дзіцячы і дарослы — абавязкова адбудуцца. Таксама мы не можам падвесці гледачоў, падмануць іх чаканні. За ўвесь час, пакуль вырашаліся арганізацыйныя пытанні, было здадзена не больш за 70 білетаў. Гэта сведчыць пра тое, што людзі чакаюць «Славянскага базару» і любімых выканаўцаў.
А суддзі хто?
Журы конкурсу маладых выканаўцаў на «Славянскім базары ў Віцебску» ўзначаліць Алег Газманаў. Ад нашай краіны кампанію яму ў складзе судзейскай калегіі складзе заслужаная артыстка Іна Афанасьева. Таксама свае балы самым галасістым маладым выканаўцам аддадуць беларускі нарвежац Аляксандр Рыбак, бельгійская выканаўца Кейт Раян (прадстаўляшая сваю краіну на «Еўрабачанні-2006»), народны артыст Грузіі Вахтанг Кікабідзэ, а таксама славацкі спявак Ладзіслаў Бубнар — фіналіст шостага сезона расійскага «Голасу», якога называюць другім Карэлам Готам. Да працы члены журы прыступяць 18 ліпеня — у гэты дзень адбудзецца паўфінал пад назвай «Сусветны хіт». У другім аддзяленні канцэрта заспявае нямецкі сэрцаед, экс-саліст культавай групы Modern Talking Томас Андэрс.Журы дзіцячага конкурсу ўзначаліць яшчэ адзін улюбёнец прыгожай паловы чалавецтва — Аляксандр Саладуха. Дарэчы, у гэтым сезоне міжнародны дзіцячы музычны конкурс «Віцебск-2020» пройдзе ў незвычайным фармаце, звяртае ўвагу дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі:
— Калі раней паўфіналы мы раскідалі па розных каляндарных днях, то ў гэтым годзе абедзве часткі конкурсу пройдуць у адзін дзень, 18 ліпеня. У 14.00 на пляцоўцы перад КЗ «Віцебск» юныя артысты выканаюць песню на роднай мове і абавязкова кампазітара сваёй краіны. А ўжо ў 18.00 вернуцца на гэту ж пляцоўку з песняй на выбар. Вядучымі канцэрта стануць выхаванка прадзюсарскага цэнтра «Спамаш» Ксенія Галецкая, уладальніца Гран-пры мінулага года, і шоўмен Іван Вабішчэвіч.
Для прыхільнікаў «Славянскага базару» дырэкцыя фестывалю падрыхтавала акцыю «2+9=11». У выпадку замены набытых білетаў на адмененыя мерапрыемствы прадастаўляецца ЗНІЖКА 11 працэнтаў на білеты абноўленай праграмы. Акцыя дзейнічае адначасова пры куплі білетаў фізічнымі і юрыдычнымі асобамі і любым спосабе аплаты.
Галоўная тэма
Рэжысёр цырымоніі адкрыцця Аляксандр Вавілаў агучыў галоўную тэму вячэрняга канцэрта 16 ліпеня. У яго аснове — музычны аповяд «Я люблю цябе, жыццё».— Нельга заставацца ўбаку ад таго, у які час мы зараз жывем. Няма нічога важнейшага за жыццё. Калі я звярнуўся да артыстаў, ніхто не адмовіўся прыехаць, усе анансаваныя раней фігуры прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця. А наш музычны аповяд — пра жыццё, якое павінна працягвацца і перамагчы. І ўсё гэта — мовай лепшых песень і выканаўцаў, якія 16 ліпеня збяруцца на сцэне Летняга амфітэатра. Плюс лепшае афармленне, відэакантэнт і знаходкі, якія ёсць упастановачнай групы.