«Славянскі базар у Віцебску» сабраў каля 5000 артыстаў з 30 краін
С сённяшняга дня ў паўночнай сталіцы Беларусі свята - галоўная музычная падзея лета - XXXII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які працягнецца па 17 ліпеня ўключна. Так што калі не ведаеце, чым заняцца, да прыкладу, у выхадныя - абавязкова паспяшайцеся ў Віцебск. Тут ёсць чым заняцца і на каго паглядзець.
У горадзе на Дзвіне чакаюць каля 5 000 артыстаў з 30 краін. Дарэчы, калі турбуецеся – на чым дабрацца, Беларуская чыгунка пусціла ў Віцебск дадатковыя саставы.
Свята пройдзе на ўсіх вуліцах горада, анансаваў дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі, а асноўны блок канцэртаў будзе прысвечаны вядомым кампазітарам-юбілярам. Цікавыя праекты чакаюць гасцей у парку «Мазурына» - калорфест і фестываль аўтагуку. Горад майстроў размесціцца сёлета на пешаходных вуліцах Пушкіна і Талстога і ўрачыста адкрыецца заўтра апоўдні на плошчы Свабоды. Традыцыйна ў Горадзе майстроў шырэй за іншыя рэгіёны прадстаўлена Віцебшчына, хоць, па словах арганізатараў, збяруцца госці з усіх абласцей нашай краіны, Мінска, а таксама з Дагестана, Кабардзіна-Балкарыі, Вялікіх Лук, Волагды, Варонежа, Масквы, Смаленска і Тальяці.
У сераду, 12 ліпеня, увечары – вялікі канцэрт беларускіх зорак у Летнім амфітэатры, а 18.30. Гэта творчы вечар гурта «АУРА» з удзелам гасцей, прысвечаны Году міру і стваральнай працы. Таксама выступяць Анатоль Ярмоленка, Алена Ланская, Руслан Алехна, Аляксандр Саладуха і многія іншыя знакамітыя артысты.
У чацвер, 13 ліпеня, а 20.30 – урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю. Заспяваюць Леў Лешчанка, Ангеліна Воўк, Алена Ваенга, Дзмітрый Харацьян, Сяргей Лазараў, Уладзімір Преснякоў, Аляксандр Маршал, Анатоль Ярмоленка і ансамбль «Сябры», Руслан Алехна, Ілона Браневіцкая, Юрый Малікоў і ансамбль «Новыя самацветы», BOJGUA Family, гурт «На-На» і многія іншыя.
14 ліпеня ў амфітэатры збяруцца вядучыя артысты Беларусі і Расіі ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага артыстычнага аркестра Беларусі імя М.Я.Фінберга ў канцэртнай праграме з цыкла "Саюзнае стварэнне запрашае…", якая сёлета прысвечана 85-годдзю народнага артыста СССР Ігара Лучанка.
15 ліпеня – не мменш захапляльная падзея – Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск" у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркэстра Беларусі пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова. Гэта першы конкурсны дзень і праграма "Славянскі хіт". Нашу краіну прадставіць артыст з Оршы Самір Елчыеў і праспявае знакамітую "Чырвоную ружу" з рэпертуару Уладзіміра Мулявіна і ансамбля "Песняры". А на пінжаку ў артыста будзе велізарная залатая ружа – так прыдумалі стылісты, прызнаўся журналісту sb.by Самір. Прамая трансляцыя гэтага канцэрта на галоўным тэлеканале краіны ў 18.30.

А 16 ліпеня ў 21.30 – урачыстае закрыццё фестывалю і праграма "Сусветны хіт" ад удзельнікаў Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні.
Таксама ў праграме фестывалю – вялікі канцэрт з удзелам каманд Вышэйшай лігі КВЗ, які пройдзе ўпершыню пасля доўгага перапынку. Збяруцца таксама ў Віцебску зоркі шансону – яны выступяць у амфітэатры 17 ліпеня. І гэта далёка не ўсе значныя падзеі галоўнага музычнага фестывалю лета. Прыязджайце – будзе цікава!
"СБ"