«Славянскі базар у Віцебску» стаў візітоўкай Беларусі — В. Юшчанка

10 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" стаў візітнай карткай Беларусі, сказана ў віншаванні гасцям і ўдзельнікам XVIII музычнага форуму прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Як адзначаецца ў прывітанні, гэта непаўторны фестываль, які адкрывае шырокую дарогу адораным маладым выканаўцам з розных краін свету. Цяперашні форум запаліць новыя яркія таленты, прадставіць здабытак нацыянальных творчых сіл. Няхай дэвіз фестывалю "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" і далей служыць узаемаабагачэнню культур і дружбе народаў, пажадаў прэзідэнт Украіны.-0-