«Славянскі базар у Віцебску» стане месцам сустрэчы бізнесменаў

28 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Міжнародны фестываль "Славянскі базар у Віцебску" сёлета стане месцам сустрэчы не толькі дзеячаў мастацтваў, але і бізнесменаў з розных краін. Міжнародны інвестыцыйны форум пройдзе ў Віцебску 10 ліпеня - у дзень адкрыцця знакамітага фестывалю, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама. Мэтай бізнес-форуму стане прыцягненне інвестыцый у развіццё навукаёмістых тэхналогій прадпрыемстваў-таваравытворцаў, азнаямленне айчынных і замежных інвестараў з магчымасцю арганізацыі новых вытворчасцей на тэрыторыі вобласці. Увазе патэнцыйных інвестараў будуць прапанаваны праекты ў сферы машынабудавання, аўтамабілебудавання, вытворчасці новых будаўнічых матэрыялаў з выкарыстаннем мясцовай сыравіны, прапановы па развіцці прыдарожнага сэрвісу і лагістычных цэнтраў, стварэнні інфраструктуры адпачынку ў кожным горадзе і раёне вобласці. Да ўдзелу ў форуме ў якасці патэнцыйных інвестараў запрашаюцца беларускія і замежныя прадстаўнікі вытворчых, камерцыйных і фінансавых структур. Інвестыцыйны форум стане другім у бягучым годзе. Першы прайшоў у сакавіку. На ім было прадстаўлена 150 інвестыцыйных прапаноў агульным аб'ёмам Br1 млрд. У форуме прынялі ўдзел бізнесмены амаль з 20 краін. У ходзе дзелавых сустрэч былі заключаны 44 дагаворы і пагадненні агульным аб'ёмам інвестыцый $350 млн.-0-