«Славянскі базар у Віцебску» стане адной з самых яркіх складнікаў тэлеэфіру будучых тыдняў

XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» стане адной з самых яркіх складнікаў тэлеэфіру будучых тыдняў. Галоўны вяшчальнік і адзін з арганізатараў фестывалю — Белтэлерадыёкампанія, як заўсёды, абяцае незабыўныя ўражанні, навіны з-за куліс і эфектнае шоу. Генеральны прадзюсарскі цэнтр медыяхолдынг ужо накіраваў у Віцебск каманду першакласных спецыялістаў, найноўшае відэаабсталяванне і самую сучасную тэлевізійную тэхніку.

Цырымонію ўрачыстага адкрыцця «Славянскага базару ў Віцебску–2018» мы ўбачым у эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1» і «Беларусь 24» 12 ліпеня а 22.00. Ірына Алегрова, Мікалай Баскаў, Алег Меньшыкаў і яго аркестр, Ігар Мікалаяў, «Хор Турецкага», Іна Афанасьева, Руслан Алехна, Анатоль Ярмоленка і ансамбль «Сябры», Ілья Сільчукоў, ансамбль «Бяседа», Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі, Гаран Брэговіч са «Святочна-пахавальным аркестрам» і Эмір Кустурыца з «Некурлівым аркестрам», лацінаамерыканская зорка Наталля Арэйра — замежныя госці і беларускія артысты пройдуць перад намі бліскучым парадам.

У пятніцу, 13 ліпеня, а 22.00 у прамой трансляцыі чакаем канцэрт аркестра «Фанограф–Сімфа–Джаз» пад кіраўніцтвам Сяргея Жыліна «Саюзная дзяржава запрашае...». На сцэну Летняга амфітэатра выйдуць Ларыса Доліна, Алёна Ланская, Пётр Ялфімаў, Іван Вабішчэвіч і іншыя.

14 ліпеня а 22.00 «Беларусь 1» і «Беларусь 24» у прамым эфіры пакажуць першы дзень фіналу XXVII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск–2018». Удзельнікі конкурсу выступяць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Вясці песеннае спаборніцтва будуць Кацярына Раецкая і Дзяніс Дудзінскі. Другі конкурсны дзень у прамой трансляцыі пройдзе ў эфіры 15 ліпеня а 22.00. Акрамя сустрэчы з маладымі выканаўцамі, гледачоў чакае выступленне знакамітага Раберціна Ларэці, Наталлі Арэйра, Розы Рымбаевай.

Канцэрт у гонар закрыцця фестывалю таксама ўбачым у прамой трансляцыі: 16 ліпеня збіраемся ля блакітных экранаў а 22.00 і дружна пераключаемся на першую кнопку, каб паслухаць Аляксандра Малініна, Тамару Гвердцытэлі, Аляксандра Буйноўа, Віку Цыганову, Кубанскі казачы хор, Аляксандра Саладуху, Аляксея Хлестава, Віталя Карпанова з гуртом «Дразды», палюбавацца выступленнямі танцораў.

Сачыць за падзеямі міжнароднага форуму можна будзе ў выпусках «Навін», праграме «Панарама» і праекце «Галоўны эфір» на «Беларусь 1», эксклюзіўныя інтэрв'ю лавіце ў праграме «Добрай раніцы, Беларусь!». Традыцыйныя дзённікі фестывалю стартуюць на галоўным канале краіны ўжо 10 ліпеня: «Базарныя гісторыі» паведаюць кожны вечар у 21.50 Надзея Цімафеева і Жан Сянкевіч.«Беларусь 3» 11 ліпеня ў 19.00 пакажа першы дзень XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск–2018». Сачыць за выступленнямі юных выканаўцаў з 20 краін мы працягнем на наступны дзень таксама ў 19.00. Гала–канцэрт і цырымонію ўзнагароджання ўдзельнікаў чакаем ва ўмоўлены час 13 ліпеня.

16 ліпеня ў 19.00 на трэцяй кнопцы — канцэртная праграма «Залаты хіт». На сцэне Летняга амфітэатра выступяць Ядвіга Паплаўская і Анастасія Ціхановіч, Ігар Саруханаў, Сяргей Рагожын, Марына Капура, Ілона Браневіцкая, Каця Лёль, Рома Жукаў, Лада Дэнс, Андрэй Дзяржынскі, ВІА «Спяваючыя гітары».18 ліпеня ў 19.00 на «Беларусь 3» убачым юбілейны канцэрт Аляксандра Марозава «У горніцы маёй светла». Да 70–годдзя кампазітара і 50–годдзя яго творчай дзейнасці артысты з розных краін выканаюць вядомыя хіты майстра «Малінавы звон», «Фантазёр», «У горніцы» і іншыя ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

20 ліпеня ў 19.00 гледачы сацыякультурнага тэлеканала ўбачаць канцэртную праграму «Мір вашаму дому» расійскай спявачкі Зары. Спецыяльныя госці вечара — Жэрар Дэпардзье, Алег Газманаў, Стас П'ех, Даніл Плужнікаў.