«Славянскі базар у Віцебску» залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю беларускага мастацтва – П.Латушка
8 ліпеня, Віцебск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. "Славянскі базар у Віцебску" залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю беларускага мастацтва. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА міністр культуры Беларусі Павел Латушка.
"Выключнай рысай гэтага фестывалю з'яўляецца яго традыцыйнасць - ён праходзіць ужо ў дваццаты раз. Тут збіраюцца прадстаўнікі розных народнасцей і дэманструюць лепшае, чым багатая іх культура, - на эстрадзе, у тэатральным мастацтве, кінематографе", - сказаў міністр. Пры гэтым, на яго думку, міжнародны форум павінен эвалюцыянаваць, развівацца, шукаць новыя формы, падыходы ў арганізацыі і правядзенні.
Адной з асаблівасцей сёлетняга "Славянскага базару" стане Першы фестываль мастацтваў беларусаў свету, які адкрыецца ў Віцебску 9 ліпеня - у гэты дзень на сцэне Летняга амфітэатра адбудзецца гала-канцэрт калектываў мастацкай самадзейнасці.
"Важна, што дзяржава не забывае аб беларусах замежжа, якія захоўваюць нацыянальныя традыцыі, нясуць беларускае слова", - сказаў міністр. Пры гэтым для Беларусі надзвычай важна развіваць адносіны з тымі дзяржавамі, у якіх пражываюць нашы суайчыннікі.
Павел Латушка таксама нагадаў, што Міністэрства культуры зараз працуе над праектам дзяржаўнай праграмы "Беларусы ў свеце". "У выпадку калі яе падтрымае ўрад, спадзяёмся, супрацоўніцтва з беларусамі замежжа стане сістэмным, прычым не толькі ў сферы культуры, але таксама ў сферы адукацыі, эканомікі і іншых", - сказаў міністр.-0-