«Славянскаму базару» у Віцебску быць і развівацца - А.Лукашэнка

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Славянскаму базару" ў Віцебску быць і развівацца. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі шэрагу расійскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ён штогод прыязджае на адкрыццё гэтага фестывалю, тым самым дэманструючы: "Славянскаму базару" - быць. "Мы будзем яго праводзіць, нават калі расіяне з украінцамі сюды не прыедуць. Гэта наш галоўны фестываль", - сказаў Прэзідэнт. Звяртаючыся да расійскіх журналістаў, Аляксандр Лукашэнка папрасіў іх унесці свой уклад у папулярызацыю гэтага міжнароднага праекта. "Давайце па-сапраўднаму пакажам на ТВ Беларусі, Расіі і Украіны "Славянскі базар", і тады яшчэ больш людзей сюды прыедуць. Многія імкнуцца паглядзець і паслухаць зорак, але хацелася б, каб ехалі на адкрыццё новых маладых выканаўцаў. Хачу, каб і новыя твары з'яўляліся на сцэне праз наш фестываль", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-