Следчыя высвятляюць абставіны выбуху газапаветранай сумесі ў жылым доме ў Захарнічах Полацкага раёна
Следчыя Полацкага міжраённага аддзела Следчага камітэта высвятляюць абставіны ўзгарання газопаветранай сумесі ў жылым шматкватэрным доме, дзе пацярпелі два чалавекі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.
Паводле даных следства, увечары 5 снежня ў аграгарадку Захарнічы Полацкага раёна ў кватэры – па месцы жыхарства 83-гадовай жанчыны і яе 47-гадовага сына – адбылася ўцечка газу. Газапаветраная сумесь узгарэлася, калі мужчына закурыў каля газавай пліты. У выніку сцены кватэры абрынуліся, і сям'я апынулася пад заваламі. Да прыезду ратавальнікаў жыхары дома самі дасталі пенсіянерку. Мужчыну дапамаглі выбрацца работнікі МНС, праінфармавала Аксана Лазько:
– Сёння, пасля забеспячэння бяспечнага знаходжання на месцы здарэння, да працы прыступіла следча-аператыўная група. Апытаныя пацярпелыя і сведкі таго, што адбылося. Па гэтым факце Полацкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка. Асаблівую ўвагу следчыя нададуць прычынам і ўмовам, якія спрыялі таму, што адбылося.