Следчыя высвятляюць абставіны гібелі сямейнай пары ва Ушацкім раёне

Следователи выясняют обстоятельства гибели семейной пары в Ушачском районе

У прыватным доме, размешчаным ва Ушацкім раёне, 2 красавіка выяўлены трупы 75-гадовага мужчыны і 77-гадовай жанчыны з шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі. Аб смерці сужэнцаў стала вядома ад сваякоў, якія занепакоіліся пасля таго, як сямейная пара не выходзіла на сувязь.

Для высвятлення абставін на месца здарэння выбылі следчыя ўпраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці і супрацоўнікі УУС Віцебскага аблвыканкама.

Збор доказнай базы і ацэнка вынятых матэрыяльных слядоў працягваліся ўсю ноч. Агляд месца здарэння праводзіўся з выкарыстаннем магчымасцей перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі.

Працу на месцы здарэння каардынаваў начальнік УСК па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін.

У выніку правядзення комплексу следчых і працэсуальных дзеянняў разглядаюцца ўсе магчымыя версіі, кожная з якіх патрабуе дбайнай праверкі. Пры гэтым, калі зыходзіць са складзенай слядавой карціны і вынятых рэчавых доказаў, у якасці асноўнай разглядаецца версія аб тым, што смерць сужэнцаў звязана з абвастрэннем міжасобасных адносін у сямейнай пары.

Следчыя працягваюць працу па аднаўленні карціны таго, што адбылося, устанаўліваюць прычыны і ўмовы, якія прывялі да здзяйснення злачынства.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Інна Гарбачова