Расследаванне можа вызначыць асобу, датычную да хуліганскага выбуху каля будынка УКДБ у Віцебску

Следства можа вызначыць асобу, датычную да хуліганскага выбуху каля будынка ўпраўлення КДБ у Віцебску. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Віцебску 11 лістапада 2012 года ў 18.48 каля будынка ўпраўлення КДБ па Віцебскай вобласці адбыўся падрыў прымітыўнай самаробнай піратэхнічнай прылады, што пацягнула пашкоджанне двух вокнаў адміністрацыйнага будынка. Па гэтым факце была ўзбуджана крымінальная справа па арт.339 КК (хуліганства).

Расследаванне справы знаходзіцца ў вядзенні ўпраўлення СК па Віцебскай вобласці. Створана рабочая група з ліку найбольш вопытных супрацоўнікаў. Цяпер дапытана больш за 400 чалавек, прызначана звыш 300 экспертыз, большасць з якіх выбуха-тэхнічныя і камп'ютарна-інфармацыйныя. "Атрыманы шэраг доказаў, якія дазволяць вызначыць, у выпадку ўстанаўлення, асобу, што здзейсніла гэтае злачынства, і даказаць яе віну", - сказаў Уладзімір Шалухін.

Паводле яго слоў, па падазрэнні ў здзяйсненні хуліганскага выбуху затрымліваўся адзін жыхар Віцебска, які раней неаднаразова тэлефанаваў ва УКДБ з пагрозамі. Аднак меры стрымання ў дачыненні да яго ніякія не выбіраліся, абвінавачванне яму не прад'яўлялася. У следства няма доказаў яго датычнасці да злачынства.

БЕЛТА