Наступнае пасяджэнне УНС плануецца правесці ўжо пасля прэзідэнцкіх выбараў
Наступнае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу плануецца правесці ўжо пасля прэзідэнцкіх выбараў. Адпаведная пазіцыя была агучана Прэзідэнтам Беларусі, старшынёй УНС Аляксандрам Лукашэнкам на пасяджэнні Прэзідыума УНС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што 26 студзеня ў краіне пройдуць прэзідэнцкія выбары, і выказаўся наконт выпрацоўкі праграмы, якую прадставяць увазе грамадзян. "Паколькі ў нас адзінства пэўнае ёсць, праграма дзеючага Прэзідэнта, якая выпрацоўваецца сёння ўсімі намі, - гэта будзе арыенцір у студзені, снежні нават, для ўсяго беларускага народа. А вось дэталізаваць на аснове гэтай праграмы заданні на будучы год і, можа быць, погляд на пяцігодку мы зможам пасля прэзідэнцкіх выбараў", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Пасля завяршэння мерапрыемства кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой пацвердзіў, што, хутчэй за ўсё, будзе прынята рашэнне правесці наступнае пасяджэнне УНС ужо пасля прэзідэнцкіх выбараў: "Таму што зараз ідзе перадвыбарная кампанія. Проста няма сэнсу адцягвацца на гэтыя пытанні. Па-другое, як Прэзідэнт сказаў, будзе падрыхтавана (і ён зараз над ёй працуе) перадвыбарная праграма з асноўнымі пасылам".
"Далей Прэзідэнт пачне падрыхтоўку да Паслання. Гэта ў нас традыцыйна вясна. Я зараз бы не хацеў называць канкрэтныя даты і месяцы, яны не вызначаны. А напярэдадні пасяджэння УНС будзе яшчэ раз сабраны Прэзідыум, каб звераць пазіцыі і ўжо канчаткова ўзгадніць тыя пытанні, якія будуць выносіцца на УНС. Мне здаецца, абсалютна простая і празрыстая канструкцыя", - дадаў Дзмітрый Крутой.