Злёт юных лесаводаў прайшоў у Віцебску
Як распавяла загадчыца асноўным сектарам біялогіі Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі Вераніка Пішчаліна, сем школьных лясніцтваў прадставілі на суд журы візітныя карткі, выконвалі практычныя і тэарэтычныя заданні. З тэстамі лепш за ўсё справіліся вучні Даўжанскай сярэдняй школы Віцебскага раёна, забраўшы ўсе шэсць дыпломаў. А вось у камандным заліку па практычных заданнях роўных не было прадстаўнікам Мошкаўскага дзіцячага садка – сярэдняй школы Сенненскага раёна. З пераможцаў будзе сфарміравана зборная Віцебшчыны для ўдзелу ў рэспубліканскім злёце юных лесаводаў.
Па словах намесніка генеральнага дырэктара Віцебскага ДВА "Лясгас" Марыі Міхневіч, сёння ва ўстановах адукацыі вобласці дзейнічае 25 школьных лясніцтваў. У іх шырокі спектр дзейнасці: ад прафілактычных мерапрыемстваў сумесна з дзяржаўнай лясной аховай да даследчай работы. Але галоўнае – гэта своеасаблівы кадравы рэзерв лясной гаспадаркі. З членаў школьных лясніцтваў у будучыні вырастаюць добрыя спецыялісты, якія любяць лес і адданыя яму.