Славакія бачыць у Віцебскай вобласці прыярытэтнага партнёра
Славакія бачыць у Віцебскай вобласці прыярытэтнага партнёра. Пра гэта заявіў сёння на адкрыцці V Міжнароднага эканамічнага форуму "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы" у Віцебску Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славакіі ў Беларусі Юзаф Мігаш.
"Кіруючыся прынцыпам "лепш менш ды лепш", правільней за ўсё прапрацаваць 2-3 праекты і іх канкрэтна і мэтава правесці. Мы маем намер тут рабіць сур'ёзны бізнес. Віцебская вобласць належыць да нашых прыярытэтаў. Санкцыі супраць Беларусі адменены, і цяпер трэба працаваць, каб гэта прастора не была вакуумам. Думаю, што і іншыя краіны Еўрасаюза зразумеюць, што самае лепшае - гэта мірнае і канкрэтнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. Гэта трэба не толькі для Беларусі, але і для нашых краін, і нават вельмі", - упэўнены Юзаф Мігаш.
За апошнія тры месяцы дыпламат ужо трэці раз наведвае Віцебскую вобласць. Спачатку была сустрэча з губернатарам, на якой былі вызначаны перспектыўныя галіны для прарыўных інавацыйных праектаў, пасля чаго Юзаф Мігаш асабіста аб'ехаў калгасы і саўгасы, каб паглядзець, дзе можна арганізаваць сумесную справу па вырошчванні буйной рагатай жывёлы.
"Цяпер нашы спецыялісты займаюцца разлікамі. Таксама прапрацоўваецца пытанне супрацоўніцтва ў дрэваапрацоўчай прамысловасці - паставіць новы завод ці тэхналагічную лінію. Працуем у галіне энергетыкі над праектам будаўніцтва гідраэлектрастанцыі на Заходняй Дзвіне і іншых такіх аб'ектаў малога і сярэдняга калібра. У Оршы займаемся сумеснай справай - заводам па перапрацоўцы электратэхнічных, энергетычных адходаў. Ужо ў наступным годзе будзем яго адкрываць", - дадаў пасол.
У завяршэнне Юзаф Мігаш запрасіў усіх на Славацкія дні ў Віцебску 12-14 ліпеня, якія ўключаюць культурныя мерапрыемствы, абмеркаванне турыстычнага супрацоўніцтва і эканамічны форум. V Міжнародны эканамічны форум "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы" праходзіць у Віцебску 12-13 мая. Яго дзелавая праграма ўключае кантактна-кааперацыйную біржу, падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве, міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Энергарэсурсазберажэнне-2016", працу секцыйіі \"СЭЗ - прыярытэтная форма прыцягнення знешніх інвестыцый у эканоміку\" і семінар-практыкум \"Жыццёвая сіла дыхання\" - сумесны праект НДІ аздараўленчага харчавання ЯН-ШЭН (КНР) і кафедры медыцынскай рэабілітацыі Віцебскага медуніверсітэта. 13 мая выязная секцыя \"Інавацыі і перспектывы ў лагістычным сектары\" пройдзе ў Оршы з наведваннем вядучых прадпрыемстваў раёна. Акрамя таго, падчас форуму працуюць экспазіцыі раённых цэнтраў \"Інвестыцыйны патэнцыял Віцебскай вобласці. Інавацыйнае развіццё рэгіёна\" і міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі.
Кацярына Князева - БЕЛТА.