Выпадкі клешчавага бкарэліёзу рэгіструюць ва ўсіх абласцях рэспублікі
Спецыялісты зарэгістравалі 9 выпадкаў клешчавога энцэфаліту і 164 выпадкі клешчавога баррэліёзу, заражэнне якімі адбылося ўжо ў гэтым сезоне. Пра гэта паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Захворванне на клешчавы энцэфаліт зарэгістравана ў Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Выпадкі клешчавога баррэліёзу рэгіструюцца ва ўсіх абласцях рэспублікі і Мінску.
Колькасць кляшчоў у бягучым годзе па дадзеных энтомолагічнага маніторынгу застаецца дастаткова высокай.
У сувязі з сезонным павелічэннем колькасці пераносчыкаў у прыродных біятопах і актыўным наведваннем насельніцтвам лясных тэрыторый у маі ў арганізацыі аховы здароўя з нагоды ўкусу кляшчоў звярнулася 5037 чалавек, у тым ліку 1754 дзіцяці, гэта на 22% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Кляшчы пачынаюць праяўляць сваю актыўнасць, калі тэмпература паветра становіцца вышэй за 5 градусаў. З павышэннем тэмпературы іх актыўнасць павялічваецца, дасягаючы максімуму ў маі-чэрвені. Мяккая зіма і вільготнае лета спрыяюць павелічэнню іх колькасці ў прыродзе.