Агляд-конкурс творчасці ветэранскіх калектываў стартаваў у Віцебскай вобласці
9 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Агляд-конкурс народнай творчасці ветэранскіх калектываў "Не стареют душой ветераны", прысвечаны 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, стартаваў у Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.
Штогадовае абласное мерапрыемства праводзіцца 9-10 красавіка. Сёння ў Полацку выступяць ветэраны, якія пражываюць у Полацкай зоне, а 10 красавіка ў абласным цэнтры журы будзе ацэньваць творчасць удзельнікаў вайны Віцебскай зоны. Усяго ў аглядзе-конкурсе прымаюць удзел 57 ветэранскіх вакальна-харэаграфічных, музычна-інструментальных і вакальна-харэаграфічных калектываў, а таксама звыш 50 індывідуальных выканаўцаў і майстроў мастацкага слова.
Конкурсныя выступленні будуць ацэньвацца за выканальніцкае майстэрства, сцэнічную культуру, раскрыццё музычна-вобразнага зместу нумара. Журы выбярэ лепшых у намінацыях "Вакальна-харэаграфічнае спевы", "Саліст-вакаліст", "Сцэнічны і аўтэнтычны фальклор", "Аўтарская песня", "Паэтычная творчасць", "Інструментальная музыка" "За выкарыстанне ў конкурснай праграме твораў беларускай тэматыкі мясцовых і айчынных аўтараў". Пераможцаў акрамя ганаровых дыпломаў і падарункаў чакае ўдзел у X рэспубліканскім фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў "Не стареют душой ветераны", які пройдзе ў маі ў Мінску.
Арганізатарамі абласнога мерапрыемства выступаюць Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і Віцебскае абласное аб'яднанне ветэранаў.-0-