С.Нарышкін перадаў у дар Віцебску 6 копій карцін Ільі Рэпіна

10 ліпеня, Віцебск /Эдуард Півавар – БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Расіі Сяргей Нарышкін перадаў у дар Віцебску 6 копій карцін Ільі Рэпіна. Урачыстая цырымонія адбылася сёння ў Віцебскім мастацкім музеі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Як расказаў Сяргей Нарышкін, ідэя правядзення гэтай акцыі нарадзілася год таму, калі ён пабываў падчас свайго папярэдняга прыезду на "Славянскі базар у Віцебску" ў музеі-сядзібе Здраўнёва, дзе чэрпаў натхненне знакаміты рускі мастак Ілья Рэпін. Рэалізацыю ідэі ўзяў на сябе Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД. "Мы з велізарнай радасцю дорым Віцебску копіі работ Ільі Рэпіна, – сказаў кіраўнік Адміністрацыі расійскага Прэзідэнта. – Я бясконца рады зноў апынуцца ў гэтым горадзе, які багаты сваімі творчымі традыцыямі". Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей, які прыняў удзел у цырымоніі, адзначыў, што паміж народамі былога СССР "засталіся неразрыўныя ніці, якія праходзяць праз нашы сэрцы". "Гэтая акцыя пацвердзіла, што нішто не можа разарваць сувязі паміж нашымі народамі", – падкрэсліў ён. Уладзімір Макей ад імя кіраўніцтва Беларусі выказаў шчырую падзяку расійскаму боку за гэты дар. Віцебскі мастацкі музей атрымаў у свае фонды 6 лічбавых копій работ Ільі Рэпіна, арыгіналы якіх захоўваюцца ў Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу і Трецякоўскай галерэі ў Маскве. Пацвярджэнні спецыялістаў, гэта вельмі каштоўны падарунак для музея, а копіі вельмі якасныя. Яны дапаўняюць музейную калекцыю работ Ільі Рэпіна зязднёўскага перыяду творчасці. -0-