Снегаход на памежнай заставе
Снегаход нядаўна сталі выкарыстоўваць для аховы беларуска-латвійскай мяжы.
Такі сучасны снегаход нядаўна сталі выкарыстоўваць для аховы беларуска-латвійскай мяжы.
Хуткаходная машына на палазох несумненна дапамагае памежнікам у нясенні службы. Снегаход дазваляе павысіць манеўранасць і аператыўнасць дзеянняў па спыненні парушэнняў дзяржаўнай мяжы і кантрабанды.
Полацкі пагранатрад стаў піянерам у выкарыстанні новай тэхнікі. А ў мінулым годзе тут, таксама ўпершыню ў Беларусі, на заставе «Савейкі» з'явіліся конныя нарады, якія, па словах Д. Глебко, ужо даказалі сваю эфектыўнасць. Так што на службе ў памежнікаў сёння ёсць і, як у даўнія часы, коні, і самая сучасная тэхніка.
Таццяна Сцяпанская, «НС». Фота Дзяніс Глебко.