Сняжана Цітова: быць дэлегатам УНС – значыць, удзельнічаць у лёсе сваёй краіны і прымаць такія рашэнні, якія дапамогуць стабільна развівацца роднай Беларусі

Сняжана ТІТАВА, дэлегат сёмага Усебеларускага народнага сходу, старшыня пастаяннай камісіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па пытаннях сацыяльнай сферы і справах моладзі, начальнік прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва:

— Быць дэлегатам УНС – гэта ўдзельнічаць у лёсе сваёй краіны, прымаць такія рашэнні, якія дапамогуць стабільна развівацца нашай роднай Беларусі, захоўваць і ўмацоўваць мір і спакой, папулярызаваць патрыятызм, умацоўваць традыцыйныя сямейныя і культурна-маральныя каштоўнасці ў моладзевым асяроддзі. Гэта магчымасць пераняць разнастайны вопыт, пачуць нешта новае, лепшыя ідэі і прапановы прымяніць у далейшым і, вядома ж, падзяліцца сваімі. У мяне заўсёды была актыўная грамадзянская пазіцыя, але ў дадзеным выпадку гэта зусім іншы вопыт і ўзровень адказнасці.