Аўтамабілі, знятыя з рэгістрацыйнага ўліку ў Беларусі, пры ўвозе ў Расію падлягаюць мытнаму афармленню
15:05:09
19/4 РКА, РА, Ф, САВІ / 81
19 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Аўтамабілі, знятыя з рэгістрацыйнага ўліку ў Беларусі, пры іх увозе ў Расію падлягаюць мытнаму афармленню. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным Федэральнай мытнай службай Расіі лісце №04-30/13941, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У лісце адзначаецца, што пасля пачатку прымянення пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб часовым увозе і вывазе транспартных сродкаў ад 24 лютага 2010 года павялічылася колькасць выпадкаў выяўлення транспартных сродкаў, якія належаць беларускім грамадзянам, што зняты з рэгістрацыйнага ўліку ў Беларусі і ўвозяцца на тэрыторыю Расіі іх уладальнікамі з мэтай продажу. У ФМС звяртаюць увагу, што на знятыя з рэгістрацыйнага ўліку транспартныя сродкі палажэнні пагаднення не распаўсюджваюцца і такія транспартныя сродкі падлягаюць мытнаму афармленню ва ўстаноўленым парадку.
"У выпадку выяўлення такіх транспартных сродкаў на мытнай тэрыторыі Расійскай Федэрацыі мытнае афармленне павінна праводзіцца пасля правядзення праверачных мерапрыемстваў і вырашэння пытання аб накладанні спагнання", - гаворыцца ў лісце.-0-