Зборнік графікі Музея Шагала ў Віцебску папоўніўся працамі заслужанага мастака Расіі Алега Яхніна

15 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Збор сучаснай графікі арт-цэнтра Марка Шагала ў Віцебску сёння папоўніўся працамі вядомага расійскага мастака Алега Яхніна, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар музея Марка Шагала Людміла Хмяльніцкая. Заслужаны мастак Расіі, член-карэспандэнт Акадэміі гуманітарных навук, прафесар Алег Яхнін упершыню прывёз на выставу ў Віцебск некалькі дзясяткаў сваіх работ розных гадоў, выкананых у розных тэхніках. Як падкрэсліў майстар, для яго вялікі гонар выстаўляцца ў арт-цэнтры Марка Шагала - аднаго з яго любімых мастакоў XX стагоддзя. Віцебскаму музею Алег Яхнін падарыў 10 работ, у тым ліку 6 афортаў да Бібліі. Калекцыя сучаснай графікі арт-цэнтра налічвае больш за 200 твораў сучасных мастакоў, сярод аўтараў - Міхаіл Шэмякін, Барыс Забораў. Творы Алега Яхніна знаходзяцца ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Дзяржаўным музеі выяўленчых мастацтваў імя А.С. Пушкіна, Дзяржаўным рускім музеі, Дзяржаўным Эрмітажы, у нацыянальных музеях ЗША, Кітая, Вялікабрытаніі, Германіі, у прыватных калекцыях. Мастак добра вядомы як кніжны ілюстратар. Каля 100 кніг аформлены ім, у тым ліку "Гісторыя аднаго горада" М. Салтыкова-Шчадрына, "Фаўст" В. Гётэ, "Пралятаючы над гняздом зязюлі" К. Кізі. -0-