Уласныя даходы фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" пастаянна растуць

30 чэрвеня, Мінск /Жанна Катлярова - БЕЛТА/. Уласныя даходы фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" пастаянна растуць. Аб гэтым паведаміў сёння на сустрэчы з журналістамі ў Мінску першы намеснік міністра культуры Беларусі Уладзімір Рылатко, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Калі некалькі гадоў таму акупляемая частка складала 25%, то сёння ўжо 51%, сказаў ён. Гэта тлумачыцца вялікай колькасцю канцэртаў, вялікай колькасцю знакамітых артыстаў, на канцэрты якіх раскупляюцца квіткі. Дырэктар дырэкцыі фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" Радзівон Бас дадаў, што свята сёлета суперзоркавае, суперразностайнае. Гэта дасць магчымасць зарабіць на Br1 млрд. больш, чым летась. Квіткі на канцэрты не танныя, пагадзіўся дырэктар фестывалю. Але сёлета значна павысіліся цэны на нумары ў гасцініцах - ад 69% да 110%, не кажучы ўжо пра транспарт. Спосаб правесці на належным узроўні фестываль яго дырэктар бачыць толькі адзін - павялічыўшы кошт білетаў. "Аналіз гісторыі фестывальнага жыцця паказаў, што шалёны попыт на квіткі ёсць у першы тыдзень продажаў, потым ідзе каласальны спад. А за тыдзень да фестывалю пачынаецца неверагодны ўздым - слёзы, скандалы, званкі. Усе займаюцца пошукам білетаў", - распавёў Радзівон Бас.-0-