Уласныя творчыя праекты прадставілі школьнікі Віцебшчыны на абласным фестывалі экалагічных тэатраў

Собственные творческие проекты представили школьники Витебщины на областном фестивале экологических театров

У Віцебску прайшоў абласны экалагічны фестываль «Жывому жыць!», у якім прынялі ўдзел 35 творчых калектываў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі.

Як распавяла загадчыца сектара прыроды і творчасці абласнога Палаца дзяцей і моладзі Ганна Іванова, асноўная мэта экалагічнага фестывалю – папулярызацыя і прапаганда беражлівых адносін да прыроды праз тэатральнае мастацтва. З кожным годам колькасць удзельнікаў павялічваецца, што сведчыць аб увазе маладога пакалення да пытанняў навакольнага асяроддзя. На працягу двух дзён праз паказ спектакляў, дэманстрацыю модных калекцый, выступленні агітбрыгад было расказана аб экалагічных праблемах таго ці іншага рэгіёна і прапанаваны спосабы іх вырашэння.

У намінацыі «Экалагічны тэатр» журы пакарыў спектакль «Лясное здарэнне», прадстаўлены Докшыцкім цэнтрам дзяцей і моладзі і СШ №2 райцэнтра. Лепшым тэатрам моды прызнаны калектыў Відза-Лаўчынскага дзіцячага сада – пачатковай школы Браслаўскага раёна. Самыя юныя ўдзельнікі прадэманстравалі касцюмы часоў Рэчы Паспалітай, вырабленыя з другаснай сыравіны. У намінацыі «Агітбрыгада» пераможцам стала Парплішчанская сярэдняя школа Докшыцкага раёна. Прызёры ўзнагароджаны граматамі, а лепшыя калектывы будуць рэкамендаваны для ўдзелу ў міжнароднай акцыі «Зялёная планета».

Сяргей Ляшук, "Віцебскія весці"