У сельскіх школьнікаў у Віцебскім раёне з'явіўся ўласны скаладром

У Сасноўскім дзіцячым садзе – базавай школе Віцебскага раёна адкрыўся скаладром. Такі незвычайны падарунак сельскім школьнікам зрабіў былы выпускнік установы адукацыі, прадпрымальнік з Санкт-Пецярбурга.

Як распавяла дырэктар школы Таццяна Фёдарава, цяпер хлопчыкі і дзяўчынкі два разы на тыдзень пад кіраўніцтвам досведнага інструктара займаюцца альпінізмам. У гурток запрашаюць і дзяцей з іншых населеных пунктаў. У планах – адкрыць платную секцыю для дарослых.

Наталля Камлёва, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.