Пагадненне на $250 млн - Беларусь і Drex Food Group дамовіліся аб стварэнні МТФ у Віцебскай вобласці

Беларусь і кітайская карпарацыя Drex Food Group маюць намер да канца года падпісаць інвестыцыйнае пагадненне на $250 млн па стварэнні малочна-таварных ферм у Віцебскай вобласці. Такая дамоўленасць дасягнута падчас візіту міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леаніда Зайца ў Кітай, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў КНР.

Пасля афіцыйных сустрэч у Пекіне беларуская дэлегацыя правяла сельскагаспадарчы форум "Зроблена ў Беларусі", удзел у якім прынялі вядучыя беларускія кампаніі. Па выніках форуму "Мяса-малочная кампанія", "Магілёўскі мясакамбінат", "Віцебская бройлерная птушкафабрыка", "Велес-Мит" падпісалі пагадненні і кантакты на пастаўку ў 2018 годзе ў Кітай сельгаспрадукцыі на агульную суму ў $114 млн.

У Гуанчжоу і Ганконгу адбыліся перамовы дэлегацыі з вядучымі кітайскімі харчовымі кампаніямі: China Merchants Food, Beijing Shounong Group, Drex Food Group, Ouya Trade Hong Kong. Леанід Заяц таксама сустрэўся з падсакратаром урада Ганконга па харчовай бяспецы Сюй Дэі. Бакі абмеркавалі пытанні стварэння спрыяльных умоў для паставак у гэты рэгіён беларускай сельгаспрадукцыі.

БелТА.