Пагадненні аб трансляцыі спаборніцтваў ІІ Еўрапейскіх гульняў ужо падпісаны са 106 тэлевяшчальнікамі
У Лазане адбыўся першы сёлета Выканаўчы камітэт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Выканкам заслухаў даклады аб Еўрапейскіх гульнях 2019 у Мінску старшыні каардынацыйнай камісіі Спіраса Капраласа, генсека НАК Беларусі і дырэктара Фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгія Катуліна, а таксама гендырэктара Саймона Клегга і выканаўчага дырэктара Міжнароднага спартыўнага вяшчання Манола Рамэра.
ФОТА: minsk2019.by
Па словах Манола Рамэра, ужо дасягнута дамоўленасць са 106 вяшчальнікамі. Мэта - падпісанне пагаднення з больш чым 120 вяшчальнымі кампаніямі агульным ахопам больш за 500 мільёнаў патэнцыйных гледачоў, паведамляе прэс-служба НАК Беларусі.
Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах падкрэсліў надзвычайную важнасць алімпійскіх ідэалаў. Па яго словах, алімпійскі рух застаецца тым нешматлікім, чаму ўсё яшчэ ўдаецца аб'ядноўваць раз'яднаны сучасны свет.
«У гэтыя надзвычай неспакойныя часы новага нацыяналізму і фрагментаваных грамадстваў, алімпійскі рух з'яўляецца якарам стабільнасці. Мы адзіныя, каму яшчэ ўдаецца аб'яднаць свет і сабраць усіх разам», - сказаў Бах.