«Саюз пісьменнікаў Беларусі» перадаў 400 кніг Гарадоцкаму культурна-асветніцкаму цэнтру і сетцы бібліятэк

«Союз писателей Беларуси» передал 400 книг Городокскому культурно-просветительскому центру и сети библиотек
Кажуць, кніга – лепшы падарунак. Менавіта такі пісьменнікі Беларусі зрабілі 15 жніўня Гарадоцкаму культурна-асветніцкаму цэнтру і сетцы публічных бібліятэк, падарыўшы 400 кніг.


Дырэктар установы Ада Абрамава шчыра ўдзячная:

– Напярэдадні юбілейнага ХХХ Дня беларускага пісьменства, які сёлета сустракае Гарадок, такі шырокі жэст цяжка пераацаніць. Дзякуй! Гэта значны ўклад у наш агульны бібліятэчны фонд, які ў цэлым налічвае больш за 260 тысяч экзэмпляраў.

Дарэчы, падобная рэспубліканская акцыя дарэння кніг пісьменнікаў грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» прайшла ўпершыню. У сёлетнюю сталіцу Дня беларускага пісьменства кнігі ў дар прывезлі старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснава-Гусачэнка і яе калегі. Сярод іх – Андрэй Герашчанка, які нарадзіўся і вырас у Гарадку. Бібліятэцы і, вядома, у канчатковым выніку чытачам-землякам ён перадаў 188 кніг, у тым ліку мастацкую кнігу ўспамінаў пра свае школьныя гады, праведзеныя ў горадзе дзяцінства.

"СБ"