Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане разам з уладай будуе моцную і квітнеючую Беларусь

Союз ветеранов войны в Афганистане вместе с властью строит сильную и процветающую Беларусь

Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане разам з уладай будуе моцную і квітнеючую Беларусь. Пра гэта заявіў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец на ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У дзень 25-й гадавіны вываду савецкіх войскаў з Афганістана ў Віцебску адбылася цырымонія ўскладання кветак і вянкоў да мемарыяла "Боль" і мітынг з удзелам абласных і гарадскіх улад, воінаў-інтэрнацыяналістаў, членаў сем'яў загінулых, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, моладзі. Да памятнага месца прыйшло каля 2 тыс. чалавек.

Аляксандр Косінец адзначыў, што ў гады вайны ў Афганістане савецкія войскі праявілі мужнасць і самаадданасць, з гонарам выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, храбра абаранялі паўднёвыя рубяжы Савецкага Саюза. "У гэты дзень мы ўспамінаем подзвігі салдат і афіцэраў 103-й Віцебскай гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі (за гады вайны ў Афганістане 8 вайскоўцаў дывізіі атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, 16 узнагароджаны ордэнам Леніна), лётчыкаў праслаўленага 339-га авіяцыйнага палка, успамінаем пра гераічных пілотаў верталётаў, якія пачыналі свой шлях у неба ў аэраклубе ДТСААФ імя Гаравца, механікаў-кіроўцаў, медыцынскіх работнікаў - усіх, хто з гонарам выканаў свой воінскі абавязак", - сказаў кіраўнік вобласці.

Ён падкрэсліў, што ў афганскай вайне загінулі 160 найдастойнейшых сыноў Прыдзвінскага краю. Дзясяткі жыхароў вобласці ў выніку баявых дзеянняў атрымалі інваліднасць. Каля 800 удзельнікаў баёў не стала ў мірны час, пасля вываду войскаў з Афганістана. "Мы смуткуюем аб загінулых і памерлых у мірны час разам з маці і жонкамі, баявымі сябрамі і сваякамі", - сказаў губернатар. Ён адзначыў, што зараз у Віцебскай вобласці пражываюць больш за 6 тыс. воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў лакальных войнаў і канфліктаў.

Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што стварэнне ў 1993 годзе грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" было правільным і лагічным крокам. "Саюз ветэранаў разам з уладай будуе моцную, квітнеючую Беларусь. Выказваю шчырую удзячнасць і падзяку нашым землякам ветэранам вайны ў Афганістане, якія сёння ажыццяўляюць ваенна-патрыятычнае выхаванне, робяць усё неабходнае для таго, каб сваім прыкладам выхаваць нашу моладзь", - сказаў губернатар і выказаў падзяку воінам-інтэрнацыяналістам за тое, што ў год 70-годдзя вызвалення Беларусі ад захопнікаў, яны актыўна займаюцца пошукавай працай і ўстанаўліваюць імёны загінулых на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

Аляксандр Косінец адзначыў, што ў сваю чаргу ўлада імкнецца падтрымаць воінаў-інтэрнацыяналістаў і дапамагчы ў вырашэнні іх жыццёвых праблем. "Толькі ў мінулым годзе ў віцебскім цэнтры медыцынскай рэабілітацыі прайшлі спецыялізаваную дапамогу больш за 1500 воінаў-інтэрнацыяналістаў, 870 членаў іх сем'яў з усіх рэгіёнаў краіны. "І далей будзем рабіць усё неабходнае, каб аказаць усебаковую дапамогу воінам-інтэрнацыяналістам", - запэўніў старшыня аблвыканкама.

15 лютага адзначаецца адно з галоўных праваслаўных свят - Стрэчанне Гасподняе (Маці Божая выйшла на крыжовы шлях, каб аддаць свайго сына на збавенне свету). "Гэта падкрэслівае падвойную прыроду свята: гонар за збавенне і смутак за церневы шлях, - сказаў губернатар. Ён падкрэсліў, што менавіта такія падвойныя пачуцці выпрабоўваюць усе, хто прыйшоў сёння да мемарыяла "Боль": "Гонар за воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія выканалі пастаўленую перад імі задачу, і велізарны смутак, гора за тое, што мы страцілі нашых сыноў, якія аддалі сваё жыццё, выконваючы інтэрнацыянальны абавязак".

Завяршыліся ўрачыстасці маршам воінаў віцебскага гарнізона і кадэтаў.

Памятныя ўрачыстыя мерапрыемствы 15 лютага праходзяць ва ўсіх рэгіёнах краіны. У гонар усіх, хто служыў у Афганістане, арганізаваны ралі-прабег ад гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" да Оршы. У яго рамках пройдуць адкрытыя спаборніцтвы па аўтамабільным кросе "Славянскі кубак - 120 гадоў сусветнаму аўтаспорту", які таксама прысвечаны 25-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Мэта мерапрыемства - выхаванне ў сучаснага пакалення пачуцця абавязку, адказнасці, патрыятызму. Арганізатарамі ралі-прабегу з'яўляюцца кампаніі "Ф-АВТО" і "Термотэк" пры падтрымцы спартыўна-тэхнічнага клуба "ГазАўтасістэм-Орша".

Алена Ціханава