Парламентарыі Саюзнай дзяржавы абмяркуюць пытанні грамадскай бяспекі 29-30 верасня ў Віцебску

24 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Камісія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па бяспецы, абароне і барацьбе са злачыннасцю сумесна з прадстаўнікамі заканадаўчай улады Віцебскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцей правядуць сумеснае пасяджэнне 29-30 верасня ў Віцебску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні ідэалагічнай работы Віцебскага аблвыканкама. На сумеснае пасяджэнне выносяцца пытанні забеспячэння бяспекі прыгранічных рэгіёнаў Беларусі і Расіі, узаемадзеяння органаў улады дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ў забеспячэнні грамадскай бяспекі і ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы ўмацавання законнасці і правапарадку. Дэпутаты таксама плануюць разгледзець ход рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы ў галіне бяспекі і барацьбы са злачыннасцю, наведаць працоўныя калектывы і воінскія падраздзяленні.-0-