Парламентарыі Саюзнай дзяржавы возьмуць удзел у мерапрыемствах «Славянскага базару ў Віцебску»
10 ліпеня, Мінск /Наталля Ільічова - БЕЛТА/. Саюзныя парламентарыі прымуць удзел у мерапрыемствах XVIII Міжнароднага фестывалю "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Саюзная дзяржава прымае далевы ўдзел у фінансаванні і арганізацыі "Славянскага базару ў Віцебску". Прадстаўнікі Парламенцкага сходу ўваходзяць у аргкамітэт фестывалю.
Як і ў мінулыя гады, у межах Славянскага базару пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Саюзнай дзяржаве. Дэпутаты Парламенцкага сходу, яго адказны сакратар Сяргей Стральчанка і дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін 11 ліпеня сустрэнуцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і ўск