Парламентарыі Саюзнай дзяржавы ў Віцебску абмяркуюць стварэнне супольных беларуска-расійскіх вытворчасцей

Стварэнне сумейсных беларуска-расійскіх вытворчасцей будзе абмяркоўвацца 28 лютага ў Віцебску на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па бюджэце і фінансах, паведамілі ў прэс-службе сходу.

"Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць праблемы і перспектывы стварэння беларуска-расійскіх прадпрыемстваў, а таксама магчымасці іх падтрымкі ў рамках Саюзнай дзяржавы, - адзначылі ў прэс-службе. - Дэпутатам будзе прадстаўлена інфармацыя аб папярэдніх выніках выканання бюджэту Саюзнай дзяржавы ў 2017 годзе, аб ходзе выканання бюджэту ў 2018 годзе і падрыхтоўцы праекта новай рэдакцыі парадку распрацоўкі і рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы".

Акрамя таго, саюзныя парламентарыі разгледзяць магчымасці ўключэння новых мерапрыемстваў і праграм у бюджэт Саюзнай дзяржавы на перыяд 2019-2021 гадоў і іншыя пытанні. Акрамя саюзных парламентарыяў у мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта СД, фінансава-эканамічных і кантрольных органаў Беларусі і Расіі, кіраўніцтва Віцебскага гарвыканкама і прадпрыемстваў Віцебска.

БЕЛТА.