Парламентарыі Саюзнай дзяржавы ўсклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню Мемарыяльнага комплексу ў Віцебску

Союзные парламентарии возложили венки и цветы к Вечному огню Мемориального комплекса в Витебске
У Віцебску праходзіць 64-я сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. На парадак дня вынесена некалькі пытанняў: аб бюджэце, фарміраванні адзінай транспартнай сістэмы Саюзнай дзяржавы, абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, захаванні мемарыялаў і воінскіх пахаванняў на тэрыторыі Беларусі і Расіі.

У пасяджэнні прымаюць удзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка, старшыня Дзярждумы Расійскай Федэрацыі Вячаслаў Валодзін, парламентарыі, прадстаўнікі дзяржда органаў дзвюх краін, іншыя афіцыйныя асобы.


Перад пачаткам працы сесіі Вячаслаў Валодзін, Уладзімір Андрэйчанка, парламентарыі, прадстаўнікі Дзярждумы Расіі ўсклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню Мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны.

"Віцебскія весці"