У Талачыне будуць выпускаць сокі без вады і цукру

Соки без воды и сахара будут выпускать в Толочине

Сокі з дзікарослых і культурных пладова-ягадных сыравін з'явяцца неўзабаве на прылаўках айчынных крам – лічаныя дні засталіся да моманту запуску на Талачынскім кансервавым заводзе найсучаснейшага абсталявання па іх вытворчасці.

Як паведамілі на прадпрыемстве, унікальнасць прадукцыі заключаецца ў адсутнасці ў ёй вады і цукру: сок ад прэса будзе падавацца адразу на лінію разліву, дзякуючы чаму прадукт будзе больш карысным і багатым на вітаміны. Шырокі выбар найменняў разлічаны на тое, што кожны знойдзе сабе сок па душы. Распрацавана рэцэптура, праведзены маніторынг насельніцтва. Навучаннем персаналу па працы на сучасным абсталяванні зоймуцца спецыялісты з Італіі, якія на працягу двух месяцаў будуць праводзіць з супрацоўнікамі новага цэха (а іх 7 чалавек) тэарэтычныя і практычныя заняткі.

Вольга Лебедзева, «Віцебскія весці».