Салістка Марыінскага тэатра сёння адкрые ў Віцебску музычны фестываль ім. І.Салертаінскага

29 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Канцэрт салісткі Марыінскага тэатра, лаўрэата міжнародных конкурсаў Вольгі Кондзінай адкрывае сёння ў Віцебску XX Музычны фестываль імя Івана Солерцінскага, расказала карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік філармоніі Нэлі Мацаберыдзэ. Юбілейны фестываль падорыць публіцы незабыўныя сустрэчы з вядомымі музыкантамі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Латвіі. На віцебскім аргане будуць граць галоўныя арганісты Кёльнскага і Домскага сабораў прафесар вышэйшай школы музыкі Вінфрыд Бёніг і арганіст Латвійскай філармоніі Талівалдзіс Дэкніс. Нараўне з канцэртамі арганнай музыкі, віцебская публіка зможа пачуць ігру на фартэпіяна прафесара з Масквы Аляксандра Мндоянца і прафесара Кракаўскай акадэміі музыкі Анджэя Пікуля. Аматары гітары пачуюць класічныя творы ў выкананні маскоўскага музыканта Дзмітрыя Нілава. У дзень нараджэння Івана Солерцінскага 3 снежня на сцэне віцебскай філармоніі выступіць малады саліст Міхаіл Елецкі ў суправаджэнні аркестра Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь. Завершыцца фестываль 22 снежня канцэртам камернай музыкі "Цуд на Расто", які падорыць слухачам ансамбль салістаў "Класік-авангард". Да яркай музычнай падзеі будзе прымеркавана выстава ў абласным краязнаўчым музеі, прысвечаная знакамітым ураджэнцам Віцебска. Музыказнавец Дзмітрый Солерцінскі - сын Івана Солерцінскага, прывязе ў Віцебск дакументальны фільм пра Іраклія Андронікава, апавяданні якога зрабілі імя Івана Солерцінскага бессмяротным. Музычны фестываль імя І.Солерцінскага праходзіць пры падтрымцы ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама і Віцебскай абласной філармоніі. Іван Іванавіч Солерцінскі (1902-1944) - музыказнавец, тэатразнавец, педагог, прафесар, мастацкі кіраўнік Ленінградскай філармоніі. Нарадзіўся ў Віцебску. З'яўляўся прызнаным спецыялістам па расійскім і замежным тэатральным мастацтве, а таксама музычнай эстэтыцы, гісторыі музыкі. -0-