Салістка віцебскай студыі "Форум" заваявала I прэмію на песенным конкурсе ў Казахстане
Солістка віцебскай студыі "Форум" заваявала першую прэмію на прэстыжным песенным конкурсе ў Казахстане, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Цэнтры культуры "Віцебск".
XI Міжнародны конкурс вакалістаў "Залаты мікрафон", які праходзіў у Кастанаі з 12 па 14 красавіка, сабраў больш за 70 калектываў з Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. Конкурсанты выступалі ў трох групах: малодшай (5-9 гадоў), сярэдняй (10-13 гадоў) і старэйшай (14-17 гадоў). Па выніках конкурсных выступленняў лаўрэатамі сталі 14 вакалістаў, у тым ліку салістка ўзорнай дзіцячай студыі эстраднай песні "Форум" Цэнтра культуры "Віцебск" Вів'ен Сабі, якая заваявала першую прэмію ў сярэдняй групе.
Юная віцяблянка ўдастоена дыплома лаўрэата і каштоўнага падарунка. "Яшчэ адну прэстыжную ўзнагароду і жаданае заахвочванне Вів'ен атрымала ад прэзідэнта XIV Міжнароднага дзіцяча-маладзёжнага фестывалю эстраднай творчасці Buen viaje Марыяны Сленіене, якая ўручыла ёй грант для ўдзелу ў IX Міжнародным конкурсе OPUS-2013", - адзначылі ў Цэнтры культуры "Віцебск", выказаўшы надзею, што іспанская сцэна стане чарговым паспяховым трамплінам у сольнай кар'еры Вів'ен Сабі.
Міжнародны конкурс OPUS-2013 пройдзе з 14 па 21 чэрвеня 2013 года ў горадзе Лларэт-дэ-Мар (Каталонія, Іспанія).