Спаборніцтва сярод аграрыяў на пасяўной абвешчана ў Віцебскай вобласці
На Віцебшчыне ўпершыню падчас веснавой пасяўной праводзіцца спаборніцтва сярод працаўнікоў вёскі, паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.
Пераможцаў вызначаць сярод інтэграцыйных структур, сельгасарганізацый, асобных катэгорый работнікаў аграпрамысловага комплексу, якія дасягнулі найлепшых вынікаў на веснавых палявых работах. Паводле ўмоў спаборніцтва, усе ўдзельнікі працуюць на новай тэхніцы, у тым ліку энергонасычанай. Асноўная задача – дасягнуць максімальнай сярэдняй выпрацоўкі на адзінку тэхнікі, занятай на ўзворванні, перадпасяўной апрацоўцы глебы, укатвані пасеваў, сяўбе яравых збожжавых і збожжабабовых культур, рапсу, кукурузы. Найлепшых аграрыяў і перадавыя сельгаспрадпрыемствы абвесцяць у маі. Пакуль жа ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні штодзень фіксуюцца аператыўныя даныя працоўных вынікаў.
"Правядзенне спаборніцтваў будзе спрыяць узмацненню матывацыі працы і мабілізацыі работнікаў аграрнага сектара на дасягненне высокіх вынікаў у вытворчасці сельгаспрадукцыі, павышэнню прадукцыйнасці, своечасоваму і якаснаму правядзенню ўсіх работ, эфектыўнаму выкарыстанню матэрыяльных і працоўных рэсурсаў", - лічаць у аблвыканкаме.