Спаборніцтвы па фотабёрдынгу ўпершыню пройдуць у Бярэзінскім біясферным запаведніку

Упершыню ў Бярэзінскім біясферным запаведніку пройдуць спаборніцтвы па фотабёрдынгу «Запаведны кадр».

З 19 па 21 красавіка ўсе ахвотныя змогуць не толькі паспаборнічаць у веданні птушак і назіральнасці, але і папоўніць свае фотакалекцыі ўнікальнымі здымкамі жывой прыроды. Для гэтага неабходна не пазней за 17 гадзін 18 красавіка адправіць заяўку на ўдзел на электронны адрас: tourism@berezinsky.by.

У Бярэзінскі запаведнік з сабой варта ўзяць лічбавы фотаапарат або мабільны тэлефон з камерай, ручку або аловак.

Важным інструментам любога бёрдара з'яўляецца вызначальнік птушак (дадатак у смартфоне або друкаванае выданне). Для адбору і апрацоўкі фота спатрэбіцца ноўтбук або планшэт. Жадана мець бінокль. А каб фотапаляванне на птушак было камфортным, вазьміце з сабой гумовыя боты, сродак ад кляшчоў, сухі паёк і тэрмас з гарбатай.

Пераможцы і прызёры будуць узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі. Лідары спаборніцтваў атрымаюць сертыфікаты на экскурсіі, арганізаваныя Бярэзінскім запаведнікам.

"Віцебскія весці".