Спаборніцтвы па скачках на батуце памяці Валерыя Вагеля праходзяць у Віцебску

Да 24 снежня ў Віцебскім цэнтры па скачках на батуце пройдуць рэспубліканскія спаборніцтвы памяці заслужанага трэнера Беларусі Валерыя Вагеля.

У турніры прымаюць удзел каля 70 спартсменаў сусветнага ўзроўню, сярод якіх нашы алімпійскія чэмпіёны Уладзіслаў Ганчароў і Іван Літвіновіч.

Да атлетаў з прывітальным словам звярнуўся старшыня абласнога Савета дэпутатаў, кіраўнік абласной федэрацыі па скачках на батуце Уладзімір Церанцьеў.
– Бягучы год аказаўся трыумфальным для беларускіх батутыстаў. Яны заваявалі звыш 40 медалёў, у тым ліку вышэйшай пробы, на самых прэстыжных стартах, такіх як Алімпіяда, — адзначыў Уладзімір Церанцьеў.

"Віцьбічы"