Спаборніцтвы па кулявой стральбе сярод моладзі на прызы старшыні аблвыканкама прайшлі ў Віцебску
Спаборніцтвы былі арганізаваны на базе абласнога структурнага падраздзялення ДТСААФ. У іх удзельнічалі 13 каманд з ліку выхаванцаў ваенна-патрыятычных класаў, кадэцкіх вучэльняў і цэнтраў дапрызыўнай падрыхтоўкі.
— Стральба праводзіцца з 2016 года, з кожным разам колькасць удзельнікаў расце, — сказаў начальнік напрамку тэрытарыяльнай абароны — намеснік ваеннага камісара вобласці падпалкоўнік Ігар Лазоўскі. — Прыехалі кадэты з Віцебска і Полацка, лепшыя стралкі з многіх рэгіёнаў Віцебшчыны.
Таксама Ігар Міхайлавіч адзначыў, што хлопцы прайшлі адборачныя туры на месцах, таму іх падрыхтоўка высокая і канкурэнцыя сур'ёзная.
Спаборніцтвы праходзяць у два этапы. У першым за званне наймацнейшага змагаюцца падлеткі, у другім — кіраўнікі раёнаў і аблвыканкама.