Спаборніцтвы ратавальнікаў па мнагаборстве адкрываюцца ў Наваполацку
Рэспубліканскія спаборніцтвы ратавальнікаў па шматбор’і адкрываюцца сёння ў Наваполацку, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.
У мерапрыемстве, якое пройдзе на базе вучылішча Алімпійскага рэзерву ў гарадскім пасёлку, прымуць удзел каманды (па 9 чалавек) абласных, Мінскага гарадскога ўпраўленняў, РОСН МНС і навучальных устаноў МНС. На працягу бліжэйшых дзён ім трэба будзе прадэманстраваць навыкі правядзення пошукава-выратавальных работ ва ўмовах прыроднага асяроддзя, надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару, на акваторыі, а таксама прайсці крос-эстафету 6х3 тыс.м і выканаць камбінаванае сілавое практыкаванне на перакладзіне. Вынікі спаборніцтваў будуць падведзены 29 чэрвеня.
Спаборніцтвы па шматбор’і ратавальнікаў праводзяцца з мэтай удасканалення навыкаў ратавальнікаў пры правядзенні пошукава-выратавальных і аварыйна-выратавальных работ, авалодання перадавымі метадамі выкарыстання аварыйна-выратавальнага інструмента і тэхнікі, абмену вопытам, а таксама развіцця ў супрацоўнікаў пачуцця калектывізму і адказнасці пры вырашэнні пастаўленых задач.