Складзены фотаробат падазраваных у рабаванні абменніка ў Віцебску
21 верасня, Мінск /Віктар Грынькоў - БЕЛТА/. Міліцыя склала фотаробат падазраваных у рабаванні абменнага пункта Белінвестбанка ў Віцебску. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама.
Як паведамлялася, злачынства было здзейснена 18 верасня каля 13 гадзін. У той час, калі касір выходзіла з абменніка, двое мужчын, скарыстаўшыся момантам, напалі на жанчыну і звязалі яе. Было выкрадзена больш за Br30 млн, 60 тыс. расійскіх рублёў, 2,3 тыс. еўра, больш за $4 тыс. У горадзе быў уведзены план "Перахоп", аднак пошукі злачынцаў вынікаў пакуль не далі.
Гэта не першы ў бягучым годзе выпадак нападу на пункт абмену валюты ў Беларусі. Так, 6 красавіка невядомы злачынца спрабаваў пракрасціся ў пункт абмену валюты ў будынку Дома быту на вуліцы Маскоўскай у Мінску. Работніца пункта паспела націснуць кнопку трывогі і выклікаць міліцыю. Зламысніку ўдалося збегчы. Па гэтым факце ў Маскоўскім РУУС узбуджана крымінальная справа па арт. 14 КК ("Замах на злачынства") і ч. 2 арт. 206 КК ("Рабаванне").
За тыдзень да гэтага, увечары 30 сакавіка, невядомы ў масцы здзейсніў разбойны напад на аддзяленне Беларусбанка ў Маскоўскім раёне на вуліцы Прамой у Мінску. Тады злачынца, пагражаючы пісталетам, завалодаў $1915, 850 еўра, 2200 расійскімі рублямі і Br2,3 млн і збег.
Аналагічнае злачынства адбылося 21 лютага. Тады невядомы, які быў апрануты ў летні ваенны камуфляж, здзейсніў разбойны напад на пункт абмену валюты ў гіпермаркеце "Прастор". Пад выглядам інкасацыі ён пракраўся ў памяшканне абменнага пункта, прымяніў электрашокер і гвалт у дачыненні да касіра і завалодаў $40 тыс., 8 тыс. еўра, 69 тыс. расійскімі рублямі, Br80 млн.
Цяпер міліцыя вядзе пошук зламыснікаў.-0-