Адбыліся першыя чатыры матчы 18-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі
13 верасня, Мінск /Ігар Хадасевіч – БЕЛТА/. Сёння праходзяць матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Чатыры з іх ужо завяршыліся: «Смаргонь» – «Віцебск» – 0:3, «Дынама» (Мінск) – «Нёман» (Гродна) – 2:0, «Мінск» – «Граніт» (Мікашэвічы) – 1:0, «Гомель» – «Шахцёр» (Салігорск) – 2:1.
Пазней завяршацца яшчэ тры гульні: «Тарпеда» (Жодзіна) – МТЗ-РПА (Мінск), «Дынама» (Брэст) – БАТЭ (Барысаў), «Дняпро» (Магілёў) – «Нафтан» (Наваполацк).-0-