Адбыўся першы пералет з Віцебска ў Анталію, а ў будучыні магчыма з'яўленне аналагічных авіярэйсаў у Балгарыю і Грэцыю

Состоялся первый перелет из Витебска в Анталию, а в будущем возможно появятся аналогичные авиарейсы в Болгарию и Грецию
Праграма чартарных авіярэйсаў па маршруце Віцебск – Анталья стартавала 1 чэрвеня ў аэрапорце Віцебск. Яе абслугоўваннем займаецца кампанія «Белавія» на самалётах «Boeing 737-300», а заказчыкам палётнай праграмы выступае турыстычная кампанія «TezTour».

Праграма чартарных авіярэйсаў па маршруце Віцебск – Анталья стартавала 1 чэрвеня ў аэрапорце Віцебск. Яе абслугоўваннем займаецца кампанія «Белавія» на самалётах «Boeing 737-300», а заказчыкам палётнай праграмы выступае турыстычная кампанія «TezTour».

Мяркуючы па ажыўленні, што панавала на пляцоўцы каля будынка аэрапорта, віцябляне не страцілі цягі да авіяпералётаў. Па словах кіраўніка ўпаўнаважанага агенцтва

«TezTour» у Віцебску Дзмітрыя Рыжыка, такі рэйс назрэваў шмат гадоў, так што попыт на паездкі ў Турцыю з магчымасцю вылету непасрэдна з Віцебска аказаўся прагназуема высокім пры мінімальнай рэкламнай падтрымцы. Месцы распроданы фактычна цалкам да канца чэрвеня, поўная загрузка «Боінга», здольнага перавозіць да 150 пасажыраў, забяспечана. Першым рэйсам паляцелі ў асноўным жыхары абласнога цэнтра, а таксама турысты з Полацка, Наваполацка, ёсць мінчане і гомельчане. Акрамя таго, актыўна раскупляюць туры з вылетам з Віцебска расіяне са Смаленскай і Пскоўскай абласцей.

Усяго праграма палётаў уключае 22 рэйсы ў перыяд з 1 чэрвеня па 19 верасня, пры гэтым першапачаткова планавалася адкрыць сезон 6 чэрвеня, але з улікам попыту і пажаданняў туроператара быў выдзелены дадатковы рэйс. Што тычыцца фінансавага пытання, то спачатку па акцыі ранняга браніравання цана была на парадак ніжэй за прапановы з вылетам з Мінска і на ўзроўні Масквы. Цяпер прапанова стала даражэй, але дзякуючы камфорту і выгодам транспартнага складніка застаецца канкурэнтаздольнай. На перспектыву наступнага турыстычнага сезона прапрацоўваюцца магчымасці адкрыцця аналагічных рэйсаў з Віцебска ў Балгарыю і Грэцыю, дадаў Дзмітрый Рыжык.

Арганізацыя няхай пакуль і чартарных пасажырскіх перавозак дадаткова стымулюе работы па ўдасканаленні інфраструктуры аэрапорта. Як паведаміў начальнік Віцебскага філіяла ДП

«Белаэранавігацыя» Сяргей Рурыс, у гэтым годзе на развіццё аэрадромна-тэхнічнага аснашчэння і паляпшэнне сэрвісу аэрапорта Віцебск плануецца накіраваць каля 13 млрд рублёў. Адным з праблемных пытанняў для віцебскага аэрапорта з'яўляецца адсутнасць аэравакзальнага комплексу. Цяпер пад абслугоўванне пасажыраў прыстасаваны памяшканні на першым паверсе будынка камандна-дыспетчарскага пункта, а ў найбліжэйшы час будуць уведзены ў эксплуатацыю два павільёны модульнага тыпу агульным коштам каля 3 млрд руб. Акрамя таго, распрацаваны і прайшоў дзяржаўную экспертызу праект рэканструкцыі будынка камандна-дыспетчарскага пункта з прыбудовай памяшкання для абслугоўвання авіяпасажыраў. Пры спрыяльным збегу абставін да яго рэалізацыі ўдасца прыступіць у 2015 годзе. Яшчэ адным элементам развіцця сэрвіснай інфраструктуры аэрапорта стала адкрыццё ў канцы мая абноўленага кафэ «Палет», размешчанага на тэрыторыі прадпрыемства.

Праграма мадэрнізацыі аэрапорта таксама ўключае ўстаноўку сучаснага, больш функцыянальнага светлатэхнічнага абсталявання УПП коштам каля 800 тыс. долараў для забеспячэння палётаў у складаных метэаралагічных умовах і ў начны час.

За чатыры месяцы бягучага года Віцебскі філіял ДП

«Бел-аэранавігацыя» абслужыў каля 300 паветраных суднаў, што адпавядае ўзроўню мінулага года.

Сяргей Анто́наў, "Віцебскія весці"