Адбыўся VI метадычны злёт па тэме ”Найлепшыя рэгіянальныя практыкі па арганізацыі дапамогі сем'ям і дзецям: ад стварэння да тыражавання“
У рамках супрацоўніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама з Дэпартаментам Смаленскай вобласці па сацыяльным развіцці адбыўся VI метадычны злёт па тэме ”Лепшыя рэгіянальныя практыкі па арганізацыі дапамогі сем'ям і дзецям: ад стварэння да тыражавання“.
Начальнік Дэпартамента Смаленскай вобласці па сацыяльным развіцці Алена Раманава прывітала ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, выказала словы падзякі Віцебскай вобласці за цеснае супрацоўніцтва ў вырашэнні пытанняў дапамогі дзецям і сем'ям з дзецьмі, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Удзел прынялі ўстановы сацыяльнага абслугоўвання Віцебскай вобласці, якія падзяліліся сваім вопытам работы ў дадзеным напрамку і адукацыйныя, дзіцячыя сацыяльна-абаронныя ўстановы Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі, а таксама прадстаўнікі некамерцыйных, грамадскіх і прыватных арганізацый.
Камітэтам па працы, занятасці і сацабароне Віцебскага аблвыканкама накіраваны прывітальнае пісьмо ў адрас Дэпартамента, у якім абазначаны пытанні ўзаемадзеяння, перадачы вопыту і прымянення новых тэхналогій, сацыяльных практык ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання. Вопыт работы блізкага замежжа будзе ўкаранёны ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання нашай вобласці.