Стан і перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Віцебскай вобласці з рэгіёнамі Расіі абмяркуюць дэпутаты Парламенцкага Сходу

Состояние и перспективы торгово-экономического сотрудничества Витебской области с регионами России обсудят депутаты Парламентского Собрания


13 сакавіка 2013 года а 11.30 у Белай зале Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (г. Віцебск, вул. Гогаля 6) адбудзецца пасяджэнне Камісіі Парламенцкага Сходу па эканамічнай палітыцы.

У рабоце пасяджэння камісіі возьмуць удзел дэпутаты Парламенцкага Сходу, прадстаўнікі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі, навуковай супольнасці дзвюх краін, а таксама кіраўніцтва Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

Сярод першых пытанняў удзельнікі пасяджэння абмяркуюць стан і перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Віцебскай вобласці з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.

На пасяджэнні члены Камісіі Парламенцкага Сходу разгледзяць таксама перспектыўны праект эканамічнай сферы Саюзнай дзяржавы:
Канцэпцыю навукова-тэхнічнай праграмы «Стварэнне навуковай і тэхналагічнай платформы фарміндустрыі вытворчасці высокаэфектыўных і біялагічна бяспечных прадуктаў функцыянальнага харчавання, гігіенічных і лекавых сродкаў новага пакалення на аснове лактаферыну і іншых бялкоў чалавека». Праект плануецца да рэалізацыі ў перыяд 2014 – 2018 гады і рыхтуецца да разгляду на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў прадаставяць інфармацыю аб ходзе падрыхтоўкі праекта праграмы Саюзнай дзяржавы «Інавацыйнае развіццё вытворчасці бульбы і тапінамбура» са срокам выканання да 2016 года. Праект дадзенай праграмы прадугледжваецца вынесці на зацвярджэнне Саветам Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Акрамя таго, у межах пасяджэння камісіі саюзныя парламентарыі разгледзяць шэраг арганізацыйных пытанняў, зацвердзяць план работы камісіі на 2013 год і абмяркуюць пытанні бюджэтнай сферы.

Падчас свайго знаходжання ў Віцебскай вобласці дэпутаты Парламенцкага Сходу плануюць наведаць вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Віцебскаблгаз» і СГП «Мазалавагаз».