Стан здароўяаховы рэгіёна і пытанні, агучаныя Прэзідэнтам Беларусі, абмеркавалі ў медыяцэнтры Віцебскай вобласці
– Апраўдваючы вялікі крэдыт даверу ад насельніцтва, мы будзем у аператыўным парадку выпраўляць пытанні, якія ў нас да канца не былі дапрацаваны, – сказаў Міхаіл Вішневецкі. – Гэта кадры, стан матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя на вёсцы і медыцынскае абслугоўванне сельскага насельніцтва. Думаю, што трэба шукаць новыя падыходы па забеспячэнні аператыўнасці, а не працаваць па-старынцы. Кожны дзень галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя на сувязі з Міністэрствам аховы здароўя і мы стараемся агульнымі намаганнямі зрабіць гэта максімальна хутка і якасна.
На Віцебшчыне ўжо пачаўся рамонт ФАПаў, 38 з іх ужо прыведзены ў адпаведнасць. А 10 мабільных фельчарска-акушэрскіх пунктаў, якія ў бліжэйшы час атрымаюць раёны Віцебскай вобласці, і яны таксама падымуць на новы якасны ўзровень медз абслугоўванне сельскага насельніцтва.