Сотні папяровых жураўлікаў і паветраных шароў запусцяць у неба на Віцебшчыне ў Міжнародны дзень міру

Сотни бумажных журавликов и воздушных шаров запустят в небо на Витебщине в Международный день мира

Такі флэшмоб стане эфектным завяршэннем святочнага тыдня, які стартуе ў рэгіёне ўжо сёння. Пра гэта паведаміла старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Таццяна Туманава.

Невыпадкова для запуску выбрана пэўная колькасць жураўлікаў – 55, менавіта столькі спаўняецца грамадскай арганізацыі сёлета. Дарэчы, папяровыя птушкі зроблены рукамі дзяцей устаноў адукацыі рэгіёна ў рамках доўгатэрміновага валанцёрскага міратворчага праекта «Жураўлік», які рэалізуецца сумесна з упраўленнем адукацыі.

Запускаць у неба жураўлікаў, якія сімвалізуюць надзею на мір ва ўсім свеце, – ужо добрая традыцыя для прыдзвінскага краю. Аднак сёлета на беласнежных фігурках юныя майстры арыгамі пакінуць яшчэ і пасланне тым, у чые рукі могуць трапіць «пералётныя птушкі» – запрашэнне ўступіць у міратворчыя шэрагі для спакою і працвітання сваёй радзімы.

Акрамя флэшмоба запланаваны і шэраг іншых мерапрыемстваў. Так, у абласным цэнтры Фонд міру сумесна з гарадской арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» правядзе інфармацыйны час «Маці міру супраць СНІДу» і «круглы стол» «Жанчыны, культура і каштоўнасці: будаўніцтва трывалага міру ў кожнай нацыі». Да апошняга са згаданых мерапрыемстваў далучацца прадстаўніцы жаночай грамадскасці Японіі, Расіі, Беларусі, што яшчэ раз нагадвае: для міру межаў не існуе.

Наталля Рыжкова, «Віцебскія весці».