Супрацоўнік Белдзяржстраху па Лепельскім раёне амаль 10 гадоў браў хабары

16 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Супрацоўнік Белдзяржстраху па Лепельскім раёне на працягу амаль дзесяці гадоў атрымліваў за сваю працу хабары. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах і аналізе судовай практыкі пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Арэхва. Мужчына 1957 года нараджэння, карыстаючыся сваім службовым становішчам, з 1999 па 2008 гады складаў афіцыйныя дакументы для афармлення і своечасовага атрымання страхавых выплат. За гэта "удзячныя" кліенты абдорвалі яго прадуктамі харчавання, спіртным, дызельным палівам і, вядома, грашыма. Пры гэтым у залежнасці ад працаёмкасці і значнасці аказанай дапамогі страхаўшчык браў ад $30 да Br600 тыс. За хабарніцтва мужчына асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Прыгавор уступіў у законную сілу.-0-