Супрацоўнік фірмы з Шумілінскага раёна 3 месяцы атрымліваў зарплату былога работніка

28 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Намеснік галоўнага бухгалтара адной з фірм Шумілінскага раёна налічваў сабе зарплату былога супрацоўніка. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (УБЭЗ) УУС Віцебскага аблвыканкама. Карыстаючыся сваім службовым становішчам, 25-гадовы малады чалавек налічваў зарплату на супрацоўніка, які даўно звольніўся з прадпрыемства. Пры гэтым грошай на "мёртвую душу" хлопец не шкадаваў: за тры месяцы было налічана Br13,3 млн. Толькі скарыстацца гэтымі сродкамі былому супрацоўніку, натуральна, не давялося: грошы паступалі на картку намесніка галоўбуха. Ён жа іх і траціў. За крадзеж шляхам злоўжывання службовым становішчам, учынены ў буйным памеры, у дачыненні да маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.210 Крымінальнага кодэкса Беларусі, якая прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.-0-